Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Нужна ли школьная форма?
Всего 128 человек

Календарь памятных дат

Дата: 7 октября 2017 в 10:28, Обновлено 10 сентября в 11:38
Автор: Зубань А. Н.

Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2018 года

2_20.png

3_11.png

4_8.png

5_3.png

6_7.png

8_1.png

9_1.png

10_1.png11_1.png

12.png

13.png7_5.png


БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ-ЮБІЛЯРЫ 2018 ГОДА

105 гадоў – Янка Купала “Шляхам жыцця”(1913).

105 гадоў –Якуб Колас “Нёманаў дар”(1913).

95 гадоў – Якуб Колас “Новая зямля” (1923).

90 гадоў – Янка Маўр “Сын вады” (1928).

75 гадоў – Аркадзь Куляшоў “Сцяг брыгады” (1943).

70 гадоў – Васіль Вітка “Вавёрчына гора” (1948).

55 гадоў –Алена Васілевіч “Калінавая рукавічка” (1963).

50 гадоў – Уладзімір Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім” (1968).

1155 гадоў з часу стварэння (863) асветнікамі Кірылам і Мяфодзіям славянскай азбукі

1030 гадоў з часу прыняцця (988) хрысціянства ў Кіеўскай Русі

890 гадоў назад (1128) у Лаўрэнцьеўскім латапісе выкарыстана назва Полацкая зямля як сінонім Полацкага княства

765 гадоў назад (1253) вялікі князь Вялікага княства Літоўскага Міндоўг прыняў тытул караля і каранаваўся ў сваёй рэзідэнцыі ў Навагрудку

700 гадоў назад (1318) тэрыторыя Віцебшчыны ўпершыню названа Белай Руссю

695 гадоў назад (1323) горад Вільня (былы Крывы горад ці Крывічгорад) абвешчаны асноўнай сталіцай Вялікага княства Літоўскага

630 гадоў назад (1388) у пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца Маладзечна

550 гадоў з часу выдання (1468, люты) Судзебніка Казіміра Ягелончыка – аднаго з першых збораў юрыдычных норм і законаў Вялікага княства Літоўскага, кодэкса крымінальнага і працэсуальнага права (напісаны на беларускай мове)

495 гадоў назад (1523) у Кракаве выдадзена паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра”

465 гадоў назад (1553) брэсцкі стараста Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў у Брэсце кальвінскі збор і першую ў Беларусі друкарню

455 гадоў назад (1563) у Брэсцкай друкарні надрукавана “Біблія” (“Брэсцкая біблія”, “Радзівілаўская біблія”) – адно з самых поўных тагачасных выданняў “свяшчэннага пісання”

450 гадоў з пачатку дзейнасці (1568) Заблудаўскай друкарні (маёнтак Заблудава Гродзенскага павета), заснаванай Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам (існавала да 1570 г.)

425 гадоў з часу выдання (1593) у друкарні братоў Мамонічаў “Буквара”, аднаго з першых у Беларусі

415 гадоў назад (каля 1603) беларускім гравёрам Тамашам Макоўскім выгравіравана першая дакладная карта Вялікага княства Літоўскага (захавалася 2-е выданне, 1613, Амстэрдам, друкарня Блау)

365 гадоў назад (1653) у Куцеінскай друкарні надрукавана кніга “Лексіконъ славеноросскій іменъ толъкованіе”

180 гадоў з часу выдання (1838) “Губернскіх ведамасцей” у губернскіх гарадах Беларусі (Вільня, Віцебск, Гродна, Магілёў, Мінск)

115 гадоў назад (1903) выдадзена трохтомная праца Я.Ф. Карскага “Беларусы”

110 гадоў з часу выдання (1908) першага зборніка вершаў Янкі Купалы “Жалейка”

100 гадоў з часу выдання (1913) зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”

100 гадоў з часу заснавання (1918) Віцебскай народнай мастацкай школы пад кіраўніцтвам Ю. Пэна, М. Дабужынскага, М. Шагала (дзейнічала да 1920 г.)

100 гадоў назад (1918) у Вільні Б.А. Тарашкевічам выдадзена “Беларуская граматыка для школ”

90 гадоў з часу заснавання (1928) кінастудыі “Беларусьфільм” (да 1946 г. “Савецкая Беларусь”)

55 гадоў з часу заснавання (1963, верасень) кніжна-часопіснага выдавецтва “Полымя” (заснавана на базе газетна-часопіснага выдавецтва Галоўвыдата Міністэрства культуры БССР і выдавецтва газеты “Мінская праўда”)

30 гадоў з часу стварэння (1988) Беларускай асацыяцыі былых непаўналетніх вязняў фашызму (створана як грамадская арганізацыя “Дзеці вайны 1941 – 1945 гг.”)


Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.