Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Нужна ли школьная форма?
Всего 48 человек

Краткая историческая справка

Дата: 5 февраля 2017 в 22:25, Обновлено 5 апреля 2017 в 11:07
Автор: Зубань А. Н.

З ЧАГО ПАЧЫНАЕЦЦА РАДЗІМА?

ДЛЯ КОЖНАГА З НАС, БЕЗУМОЎНА, З РОДНАГА ДОМА, ЯГО НАВАКОЛЛЯ. РАСЦЕ, ВЫХОЎВАЕЦЦА ЧАЛАВЕК, ШЫРЫЦЦА ЯГО КРУГАГЛЯД, УЗБАГАЧАЕЦЦА ЎНУТРАНЫ СВЕТ, ІДЗЕ ДАЛЕЙ Ў ЖЫЦЦЁ, СПАЗНАЕ БОЛЬШ І ЎСЁ РОЎНА МЕСЦА, ДЗЕ НАРАДЗІЎСЯ І ЎЗМУЖНЕЎ ЗАЎСЁДЫ ЗВЯЗВАЕ З ПАНЯЦЦЕМ РАДЗІМЫ.

І ДУМКАМІ, І СЭРЦАМ КОЖНЫ З НАС ЗНОЎ І ЗНОЎ ВЯРТАЕЦЦА Ў РОДНЫ КУТ, КАБ З ГЭТАЙ НЕВЫЧЭРПНАЙ КРЫНІЦЫ ЎЗЯЦЬ НОВЫ ЗАРАД БАДЗЁРАСЦІ, НАБРАЦЦА СІЛ І ЭНЕРГІІ. СЦЯЖЫНКІ ЎРЭШЦЕ ПРЫВОДЗЯЦЬ ДА РОДНАЙ ШКОЛЫ.

КОЖНЫ ЧАЛАВЕК, ЯКІ КАЛІ-НЕБУДЗЬ ПАБЫВАЎ У КВАСОЎЦЫ, НЕ МОГ НЕ ЗВЯРНУЦЬ УВАГІ НА ВЯЛІКІ ПРЫГОЖЫ БУДЫНАК КВАСОЎСКАЙ ШКОЛЫ. ЯК ВЕЛІЧНЫ КАРАБЕЛЬ, ЯНА ПЛЫВЕ ПА ХВАЛЯХ ЖЫЦЦЯ, НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ЖЫЦЦЁВЫЯ БУРЫ І НЯЎЗГОДЫ. УЖО 85 ГАДОЎ НАША ШКОЛА ГАСЦІННА РАСЧЫНЯЕ ДЗВЕРЫ ДЛЯ СВАІХ ВУЧНЯЎ. А З ЧАГО ЎСЁ ПАЧАЛОСЯ?

ПЕРШАЯ ШКОЛА Ў КВАСОЎЦЫ БЫЛА ПАБУДАВАНА Ў 1925 ГОДЗЕ. А ДА ТАГО ЧАСУ ДЗЯЦЕЙ ВУЧЫЛІ ЧЫТАННЮ І ПІСЬМУ ДОМА. НЕ ДЗІВА, ШТО БОЛЬШАСЦЬ ЛЮДЗЕЙ У ВЁСЦЫ Ў ТОЙ ЧАС БЫЛА МАЛАПІСЬМЕННАЙ І МАЛАГРАМАТНАЙ. ТОЙ, ХТО ХАЦЕЎ ВУЧЫЦЦА І МЕЎ ДЛЯ ГЭТАГА МАТЭРЫЯЛЬНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ, ПАВІНЕН БЫЎ ЕЗДЗІЦЬ У ІНДУРСКУЮ ШКОЛУ, ДЗЕ ПРАЦАВАЛА СЯМІГОДКА.

У КВАСОЎЦЫ ГРАМАТНЫМІ БЫЛІ ТОЛЬКІ ШКУТА (ВОЙТ), БЫК СЦЯПАН, ДЗЮРДЗЬ ІОСІФ. ТАКОЕ СТАНОВІШЧА БЫЛО І Ў СУСЕДНІХ З КВАСОЎКАЙ ВЁСКАХ.

У 1925 ГОДЗЕ Ў КВАСОЎЦЫ БЫЎ ПАБУДАВАНЫ ДРАЎЛЯНЫ БУДЫНАК І АДКРЫТА ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА З ПОЛЬСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ. ПЕРШЫМ ДЫРЭКТАРАМ ШКОЛЫ БЫЛА БАБІЦКАЯ АЛЕНА. У ШКОЛЕ НАВУЧАЛАСЯ 32 ВУЧНІ.

У НАСТУПНЫЯ ГАДЫ БЫЛА АДКРЫТА ЧАТЫРОХКЛАСНАЯ ШКОЛА, У ЯКОЙ ПРАЦАВАЛА ЎЖО ЧАТЫРЫ НАСТАЎНІКІ.

У 1931 ГОДЗЕ БЫЎ АДКРЫТЫ 5 КЛАС І ПАЧАЛА ТАКІМ ЧЫНАМ РАЗВІВАЦЦА СЯМІГОДКА. У ЁЙ НАВУЧАЛАСЯ ЎЖО 85 ЧАЛАВЕК. ДЫРЭКТАРАМ ШКОЛЫ ПРАЦАВАЎ ФАНКОЎСКІ Ф. У 1934 ГОДЗЕ АДБЫЎСЯ ПЕРШЫ ВЫПУСК 7 КЛАСА. СЯРОД ВЫПУСКНІКОЎ БЫЎ І ЖЫВАЛЕЎСКІ РЫГОР АЛЯКСАНДРАВІЧ, ЯКІ ПАЗНЕЙ СТАЎ НАСТАЎНІКАМ КВАСОЎСКАЙ ШКОЛЫ.

ЦЕРАЗ НЕКАЛЬКІ ГАДОЎ ДЫРЭКТАРАМ ШКОЛЫ БЫЎ ПРЫЗНАЧАНЫ ФАРАД МЕЧЫСЛАЎ, ЯКОГА ВЕЛЬМІ ЛЮБІЛІ І ПАВАЖАЛІ І ВУЧНІ, І БАЦЬКІ, І НАСТАЎНІКІ. ПАМЁР ФАРАД МЕЧЫСЛАЎ МАЛАДЫМ І ПАХАВАНЫ НА МОГІЛКАХ В.КВАСОЎКА. ЯГО СЫН, ЯКІ ПРАЖЫВАЎ У ПОЛЬШЧЫ, ПРЫЯЗДЖАЎ У КВАСОЎКУ НАВЕДАЦЬ МАГІЛУ БАЦЬКІ.

У 1938 ГОДЗЕ ДРАЎЛЯНЫ БУДЫНАК ШКОЛЫ ЗГАРЭЎ. ДЛЯ БУДАЎНІЦТВА НОВАЙ ШКОЛЫ ПАЧАЛІ ЗБІРАЦЬ СРОДКІ ЖЫХАРЫ КВАСОЎКІ, ЧЫЕ ДЗЕЦІ ВУЧЫЛІСЯ Ў ШКОЛЕ. ГЭТЫ БУДЫНАК І СЁННЯ ПРЫМАЕ Ў СВАІХ ЦЁПЛЫХ І ЎТУЛЬНЫХ ПАМЯШКАННЯХ ДЗЯЦЕЙ КВАСОЎКІ І НАВАКОЛЬНЫХ ВЁСАК.

ДА 1939 ГОДА ШКОЛА Ў КВАСОЎЦЫ БЫЛА ПОЛЬСКАЯ. ПАСЛЯ ЯЕ ЗАКАНЧЭННЯ ДЗЕЦІ ЗАСТАВАЛІСЯ Ў АСНОЎНЫМ НА ГАСПАДАРЦЫ, ДАПАМАГАЦЬ БАЦЬКАМ. ТОЛЬКІ 2 ВУЧНІ ЗМАГЛІ ПАСТУПІЦЬ У НАСТАЎНІЦКУЮ СЕМІНАРЫЮ. ГЭТА САК І. І ШКУТА М. АЛЕ І ЯНЫ ПАСЛЯ ЗАКАНЧЭННЯ СЕМІНАРЫІ НЕ ЗМАГЛІ АТРЫМАЦЬ РАБОТУ ПА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ. У 1939 ГОДЗЕ Ў КВАСОЎЦЫ І НАВАКОЛЬНЫХ ВЁСКАХ НЕ БЫЛО НІ АДНАГО ЧАЛАВЕКА З ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫЯЙ.

ПАСЛЯ ДАЛУЧЭННЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ ДА БССР У 1939 ГОДЗЕ Ў ВЁСЦЫ АДКРЫВАЕЦЦА БЕЛАРУСКАЯ СЯМІГАДОВАЯ ШКОЛА. ПЕРШЫМ ЯЕ ДЫРЭКТАРАМ БЫЎ КІШКЕЛЬ І.Ф. У ШКОЛЕ ВУЧЫЛІСЯ ДЗЕЦІ З УСІХ НАВАКОЛЬНЫХ ВЁСАК.

У 1941 ГОДЗЕ ВЁСКА ПАДВЕРГЛАСЯ БАМБАРДЗІРОЎЦЫ І 2 БОМБЫ ПАПАЛІ Ў ШКОЛЬНЫ БУДЫНАК. ЧАТЫРЫ ГАДЫ ДЗЕЦІ НІДЗЕ НЕ ВУЧЫЛІСЯ.

У 1946 ГОДЗЕ Ў В.ЛІКОЎКА АДКРЫВАЕЦЦА ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА, У ЯКОЙ НАЛІЧВАЛАСЯ 65 ЧАЛАВЕК. ТУТ І ПАЧАЎ ПРАЦАВАЦЬ ЖЫВАЛЕЎСКІ Р.А., ЯКІ ДА ГЭТАГА ЗАКОНЧЫЎ 7 КЛАСАЎ ПОЛЬСКАЙ ШКОЛЫ І САМАСТОЙНА ВЫВУЧЫЎ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ. У 1947 ГОДЗЕ ШКОЛА З ЛІКОЎКІ ПЕРАВОДЗІЦЦА Ў КВАСОЎКУ Ў АДРАМАНТАВАНЫ БУДЫНАК. У 1948 ГОДЗЕ БЫЎ АДКРЫТЫ 5 КЛАС, У ЯКІМ НАЛІЧВАЛАСЯ 35 ВУЧНЯЎ. У 1951 ГОДЗЕ АДБЫЎСЯ ПЕРШЫ ВЫПУСК КВАСОЎСКАЙ СЯМІГОДКІ. СЯРОД 32 ВЫПУСКНІКОЎ БЫЎ І БІРКУС АЛЯКСАНДР, ЯКІ ПАЗНЕЙ СТАЎ ВЫКЛАДЧЫКАМ ГРОДЗЕНСКАГА МЕДЫЦЫНСКАГА ІНСТЫТУТА.

У 1952 ГОДЗЕ ШКОЛА ПЕРАТВАРАЕЦЦА Ў СЯРЭДНЮЮ. У 8 КЛАС БЫЛО НАБРАНА 56 ВУЧНЯЎ З НАВАКОЛЬНЫХ ВЁСАК: ЛІКОЎКІ, КАЎПАКОЎ, ГАРНОЎ, ВІЦЬКОЎ, ДЗЕКАЛАВІЧ, ДАРОШАВІЧ, СВІСЛАЧЫ, НЯЦЕЧ, СУХОЙ ДАЛІНЫ, ХАМЯКОЎ, ШЧАРБОВІЧ, КАЛЕНІКАЎ, ЛІТВІНАК, ЛАШЫ, КАВАЛІЧАЎ, БАРАНАВА, БАЛІЧ, ГЛЯДАВІЧАЎ, КАРОЗІЧАЎ, ФЕРМЫ, СТЕЦКІ.

У 1955 ГОДЗЕ АДБЫЎСЯ ПЕРШЫ ВЫПУСК КВАСОЎСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ. 56 ЮНАКОЎ І ДЗЯЎЧАТ АТРЫМАЛІ АТЭСТАТЫ АБ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ. ДВА ЧАЛАВЕКІ АТРЫМАЛІ ЗАЛАТЫЯ МЕДАЛІ: ЦОНДА Р. І БАРЫСЕВІЧ С. У ШКОЛУ ПРЫЯЗДЖАЮЦЬ ПРАЦАВАЦЬ УСЁ НОВЫЯ І НОВЫЯ НАСТАЎНІКІ: КАЛЬЦОЎ УЛАДЗІМІР МАКСІМАВІЧ (У 1953Г.), МАЛАДАЯ ПАРА МЕЛЬНІКАВЫХ – КАЦЯРЫНА ІГНАЦЬЕЎНА І МІХАІЛ ГЕРАСІМАВІЧ, ВЕРА ТАРАСАЎНА ЛОГВІНЦАВА (У 1954Г.), ДАНЧАНКА ГАЛІНА АЛЯКСАНДРАЎНА, ІОСЬКО МАРЫЯ КАНСТАНЦІНАЎНА, ЗАРКЕВІЧ ДЗМІТРЫЙ МАКАРАВІЧ.

НА ГЭТЫМ ЗДЫМКУ ВЫ БАЧЫЦЕ ПЕРШАГА ДЫРЭКТАРА КВАСОЎСКАЙ СЯРЭДНЯЙ ШКОЛЫ СМІРНОВУ МАРЫЮ АЛЯКСАНДРАЎНУ. (СЯДЗІЦЬ У ЦЭНТРЫ У ЧОРНЫМ КАСЦЮМЕ З БЕЛЫМ КАЎНЯРОМ СЯРОД ВУЧНЯЎ І НАСТАЎНІКАЎ).

ЦЕРАЗ ГОД ПРЫЕХАЛА ПРАЦАВАЦЬ У ШКОЛУ ЯРАШЭВІЧ ЛІДЗІЯ ІЛЬІНІЧНА, А ЯШЧЭ ЦЕРАЗ ГОД – НІКІЦІНЫ – НІНА МІРОНАЎНА І ЯЎГЕНІЙ МІКАЛАЕВІЧ.

У 1957 ГОДЗЕ ДЫРЭКТАРАМ ШКОЛЫ БЫЎ ПРЫЗНАЧАНЫ МАСКОЎСКІХ ПЁТР СЯРГЕЕВІЧ. ШКОЛА ПРАЦАВАЛА Ў ДЗВЕ ЗМЕНЫ. ДРУГАЯ ЗМЕНА ЗАЙМАЛАСЯ З КЕРАСІНАВЫМІ ЛЯМПАМІ. ІДУЧЫ Ў ШКОЛУ, ВУЧНІ БРАЛІ З САБОЙ “ПАДМАЦАВАННЕ” – КУСОК ХЛЕБА, ЯКІ З’ЯДАЛІ НА ПЕРАПЫНКУ.

ЗІМОЙ У ШКОЛЕ БЫЛО ВЕЛЬМІ ХОЛАДНА, ТАМУ СЯДЗЕЛІ НАВАТ У ПАЛІТО І ВАЛЕНКАХ. ЗДАРАЛАСЯ, ШТО ЗАМЯРЗАЛІ НАВАТ ЧАРНІЛЫ.

НА ГЭТЫМ ЗДЫМКУ ВЫ БАЧЫЦЕ ЯК ПРАВОДЗІЛІСЯ ПРАКТЫЧНЫЯ РАБОТЫ ПА ХІМІІ, ПРАМА Ў КЛАСЕ, ТАМУ ШТО СПЕЦЫЯЛЬНАГА КАБІНЕТА ЯШЧЭ НЕ БЫЛО.

У 1958 ГОДЗЕ ПА ІНІЦЫЯТЫВЕ ЛІДЗІІ ІЛЬІНІЧНЫ ЯРАШЭВІЧ, ЯКАЯ ПРАЦАВАЛА БІЁЛАГАМ, БЫЎ ЗАКЛАДЗЕНЫ НЕВЯЛІЧКІ ШКОЛЬНЫ ЛЯСОК. КОЖНЫ КЛАС ПАСАДЗІЎ ПА АДНАМУ РАДОЧКУ ДРЭЎ.

НА ГЭТЫМ ЗДЫМКУ ВЫ БАЧЫЦЕ ГЭТЫ ЛЯСОК УЖО Ў 1988 ГОДЗЕ, ПРАЗ 30 ГАДОЎ ПАСЛЯ ПАСАДКІ. НА ВЯЛІКІ ЖАЛЬ ЯГО НЕ ЎДАЛОСЯ ЗАХАВАЦЬ, ТАМУ ШТО ПАЧАЛОСЯ БУДАЎНІЦТВА ЖЫЛЛЯ І ФІЗКУЛЬТУРНАГА КОМПЛЕКСУ ЯК РАЗ НА ТЫМ МЕСЦЫ, ДЗЕ БЫЎ ЦУДОЎНЫ ШКОЛЬНЫ СТАДЫЁН І РАСЛІ ГЭТЫЯ ПРЫГОЖЫЯ ДРЭЎЦЫ.

У 1962 ГОДЗЕ Ў ШКОЛЕ НЕ БЫЛО ВЫПУСКА, ТАМУ ШТО ШКОЛА ПЕРАЙШЛА НА ВЫТВОРЧАЕ НАВУЧАННЕ. ЗАТОЕ Ў НАСТУПНЫМ ГОДЗЕ БЫЛО ДВА КЛАСЫ ВЫПУСКНІКОЎ. У ГЭТЫМ ЖА ГОДЗЕ Ў ШКОЛЕ БЫЛО ЎВЕДЗЕНА ГАРАЧАЕ ХАРЧАВАННЕ.

АЛЕ ШКОЛА З ЦЯГАМ ЧАСУ СТАЛА ЦЕСНАЙ ДЛЯ ШМАТЛІКАЙ СЕЛЬСКАЙ ДЗЯТВЫ.

НОВЫ ДЫРЭКТАР ШКОЛЫ ВЯРЖБІЦКІ ФРАНЦ ІГНАЦЬЕВІЧ ПАДНЯЎ ПЫТАННЕ АБ ПАШЫРЭННІ ШКОЛЫ. АДНАК БУДАЎНІЦТВА БЫЛО ЗАТРЫМАНА З-ЗА НЕМАГЧЫМАСЦІ ЗАКАЗАЦЬ ДАКУМЕНТАЦЫЮ. ЖЫЛЛЯ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ ТАКСАМА НЕ БЫЛО.

НЕКАТОРЫЯ НАСТАЎНІКІ (КАЛЬЦОЎ В.М., ЯРАШЭВІЧ Л.І.) ПАЧАЛІ БУДАВАЦЬ СВАЕ ЎЛАСНЫЯ ДАМЫ.

У 1966/1967 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ ДЫРЭКТАРАМ ШКОЛЫ СТАЎ ПРАЦАВАЦЬ КАРОТЦАЎ ФЁДАР АФАНАСЬЕВІЧ, ЯКІ ЗАКАЗАЎ ДАКУМЕНТАЦЫЮ НА ПРЫБУДОЎКУ ШКОЛЫ, А ВУЧНІ РАЗАМ З НАСТАЎНІКАМІ ПАДРЫХТАВАЛІ КАТЛАВАН ПАД КАЦЕЛЬНУЮ І ФУНДАМЕНТ БУДЫНКА. З 1968 ГОДА ПАЧАЛОСЯ БУДАЎНІЦТВА ПРЫБУДОВЫ НА 18 КЛАСНЫХ ПАМЯШКАННЯЎ. ЗАКОНЧАНА ЯНО БЫЛО Ў 1970 ГОДЗЕ ЎЖО ПРЫ НОВЫМ ДЫРЭКТАРЫ ШКОЛЫ КАВАЛЬЧУКУ ІВАНЕ ВАСІЛЬЕВІЧЫ. ШКОЛА СТАЛА ПРАЦАВАЦЬ У АДНУ ЗМЕНУ.

У 1969 ГОДЗЕ ПАЧАЛОСЯ БУДАЎНІЦТВА ШКОЛЬНАГА СТАДЫЁНА З УСІМІ ПЛЯЦОЎКАМІ ДЛЯ ГУЛЬНЯВЫХ ВІДАЎ СПОРТУ, А ТАКСАМА БЕГАВЫЯ ДАРОЖКІ. У ТЫМ, ШТО СПАРТЫЎНЫ КОМПЛЕКС БЫЎ АДНЫМ З ЛЕПШЫХ У РАЁНЕ, ЗАСЛУГА НАСТАЎНІКА ФІЗКУЛЬТУРЫ РЫКАВА МІХАІЛА ЯФІМАВІЧА.

АДНАК ШКОЛА НЕ МЕЛА ЗАКРЫТАГА ПАМЯШКАННЯ ДЛЯ ЗАНЯТКАЎ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ. І ВОСЬ У КАНЦЫ 80-Х ГАДОЎ ПАЧЫНАЕЦЦА БУДАЎНІЦТВА КАЛГАСНАГА СПАРТЫЎНАГА КОМПЛЕКСУ, ЯКІ РАЗМЯШЧАЕЦЦА ПОБАЧ СА ШКОЛАЮ. І Ў 1994 ГОДЗЕ ЎЖО МОЖНА БЫЛО ПРАВОДЗІЦЬ УРОКІ І СПАРТЫЎНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ Ў НОВАЙ ПРАСТОРНАЙ СПАРТЫЎНАЙ ЗАЛЕ.

У КАНЦЫ 60-Х ГАДОЎ У ШКОЛЕ ЗАМАЦАВАЛІСЯ НА ДОЎГІЯ ГАДЫ ПАСТАЯННЫЯ КАДРЫ: КАВАЛЬЧУК І.В., КАВАЛЬЧУК Н.Ф., СКВАРКО К.Б., ЭЙСМАНТ Р.С., ПЕСЦЕРНЯК М.Д., КРЫХУ ПАЗНЕЙ – ЦІТКОВА М.І.

НА ЖАЛЬ, У 1976 ГОДЗЕ ЗАЎЧАСНА ПАЙШЛА З ЖЫЦЦЯ ЛЕПШАЯ НАСТАЎНІЦА ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ ЕРМАЛАЕВА ІРЫНА КАРПАЎНА.

ШКОЛА ПАПАЎНЯЛАСЯ КАДРАМІ І З ЛІКУ СВАІХ БЫЎШЫХ ВЫПУСКНІКОЎ: ДЗЮРДЗЯ К.І., ШОТА Г.З., ГВАЗДОЎСКАЙ А.С.

У 70-Я ГАДЫ ПАЙШЛІ НА ЗАСЛУЖАНЫ АДПАЧЫНАК НАСТАЎНІКІ, ЯКІЯ ПРАПРАЦАВАЛІ Ў ШКОЛЕ ПА НЕКАЛЬКІ ДЗЕСЯТКАЎ ГАДОЎ: ГАЎРЫЛЯК В.М., ШКУТА І.В., ЖЫВАЛЕЎСКІ Г.А.

НЕ ЗАТРЫМЛІВАЛІСЯ ДОЎГА Ў ШКОЛЕ ПЕДАГОГІ, ЯКІЯ ЕЗДЗІЛІ НА РАБОТУ З ГОРАДА, ХАЦЯ ШМАТ ХТО З ІХ МЕЎ ДОБРУЮ ПАДРЫХТОЎКУ І ВОПЫТ РАБОТЫ З ДЗЕЦЬМІ. ТАКСАМА ЧАСТА МЯНЯЛІСЯ СТАРЭЙШЫЯ ПІЯНЕРВАЖАТЫЯ.

ТРЭБА АДЗНАЧЫЦЬ ВАЖКІ ЎКЛАД У СТАНАЎЛЕННЕ КАЛЕКТЫВУ І ШКОЛЬНЫХ ТРАДЫЦЫЙ МЕЛЬНІКАВАЙ КАЦЯРЫНЫ ІГНАЦЬЕЎНЫ, ЯКАЯ ПРАПРАЦАВАЛА ЗАВУЧАМ ШКОЛЫ ДА 1985 ГОДА (ДА ВЫХАДУ НА ПЕНСІЮ), ЯРАШЭВІЧ ЛІДЗІІ ІЛЬІНІЧНЫ, ЯКАЯ З 1970 ГОДА ПА 1984 ГОД ПРАЦАВАЛА АРГАНІЗАТАРАМ ПАЗАКЛАСНАЙ І ПАЗАШКОЛЬНАЙ РАБОТЫ.

ІШЛІ ГАДЫ. МЯНЯЛІСЯ ВЫПУСКІ, УЗРАСТАЛА КОЛЬКАСЦЬ ВЫПУСКНІКОЎ ШКОЛЫ. НАРЭШЦЕ, НАДЫШОЎ ДЗЕНЬ 26 ЧЭРВЕНЯ 1983 ГОДА, КАЛІ ВА ЎРАЧЫСТАЙ АБСТАНОЎЦЫ БЫЎ УРУЧАНЫ АТЭСТАТ АБ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ ТЫСЯЧНАМУ ВЫПУСКНІКУ. ІМ АКАЗАЎСЯ МАЖЭЙКА КАНСТАНЦІН З БАРАНАВА. А Ў 1988 ГОДЗЕ КОЛЬКАСЦЬ ВЫПУСКНІКОЎ СКЛАЛА 1101 ЧАЛАВЕК.

НАЙБОЛЬШАЯ КОЛЬКАСЦЬ ВУЧНЯЎ БЫЛА Ў 1974 ГОДЗЕ – 304 ЧАЛ., НАЙМЕНШАЯ – У 1984 ГОДЗЕ – 156 ЧАЛАВЕК. ПАЧЫНАЮЧЫ З 1984 ГОДА, ЁСЦЬ УСЕ ПАДСТАВЫ ДЛЯ РОСТА КОЛЬКАСЦІ ВУЧНЯЎ У ШКОЛЕ.

У 80-Я ГАДЫ ПРАЦЯГВАЛА АДБЫВАЦЦА ЗМЕНА КАДРАЎ: ПАЙШОЎ НА ПЕНСІЮ І ПАМЁР ВА ЎЗРОСЦЕ 63 ГАДОЎ ВЕТЭРАН І ІНВАЛІД ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ КАЛЬЦОЎ У.М., ПАЙШЛІ НА ПЕНСІЮ МЕЛЬНІКАЎ М.Г., НІКІЦІНА Н.М.

У 1979 ГОДЗЕ ПРЫЙШЛА Ў ШКОЛУ ПРАЦАВАЦЬ ЧУЧВА Г.І., ЯКАЯ ЗМЯНІЛА НА ПАСТУ ЗАВУЧА МЕЛЬНІКАВУ К.І. ПАЧЫНАЮЧЫ З 1981 ГОДА, У ШКОЛЕ ПРАЦУЕ САРОКА Г.І. СПАЧАТКУ СТАРЭЙШАЙ ПІЯНЕРВАЖАТАЙ, А ЗАТЫМ НАСТАЎНІКАМ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ.

КРЫХУ ПАЗНЕЙ У ШКОЛУ ПРЫШЛІ КАЗАКЕВІЧ Г.Т. І КАЛЮТА Н.Р. (НАСТАЎНІК РУС.МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ), КАПЛЯ В.М. (НАСТАЎНІК ФІЗ.КУЛЬТУРЫ), КНЯЗЕЎ Б.А. (ПАЧАТКОВАЯ ВАЕННАЯ ПАДРЫХТОЎКА), ЛАШУК А.М. (ЗАМ.МОВА), БУЗЮК А.У. (ГІСТОРЫЯ), УСЦІНОВІЧ Г.В., ЯКАЯ ЗМЯНІЛА ШОТУ Г.З. НА ПАСАДЗЕ АРГАНІЗАТАРА ПАЗАКЛАСНАЙ РАБОТЫ. СТАЛІ СТАРАЖЫЛАМІ ШКОЛЫ ЛУБОЎСКАЯ Я.А. (БЕЛ.МОВА), ДЗЮРДЗЬ З.В. (ВЫХАВАЦЕЛЬ, А ЗАТЫМ НАСТАЎНІК ПАЧ.КЛАСАЎ). ПРЫШЛІ Ў ШКОЛУ ЗАРЭЦКАЯ М.В. І ШКУТА К.А. (ПАЧАТКОВЫЯ КЛАСЫ).

У 80-Я ГАДЫ ЗРОБЛЕНЫ ДАЛЕЙШЫЯ КРОКІ ПА ЎМАЦАВАННЮ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ БАЗЫ ШКОЛЫ: АБСТАЛЯВАНЫ КАБІНЕТЫ, ПАБУДАВАНА ЦЯПЛІЦА, ПРЫБУДОЎКА ДА МАЙСТЭРНІ, СІСТЭМА АЦЯПЛЕННЯ ПАДКЛЮЧАНА ДА КАЛГАСНАЙ У 1982 ГОДЗЕ.

СІЛАМІ ВУЧНЯЎ ПАД КІРАЎНІЦТВАМ ЯРАШЭВІЧ Л.І. СТВОРАНЫ МУЗЕЙ НАРОДНАГА МАСТАЦТВА І БЫТУ, НА БАЗЕ ЯКОГА ВЫВУЧАЕЦЦА КУЛЬТУРА І БЫТ НАШАЙ МЯСЦОВАСЦІ. ВЯЛІКУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ВУЧНІ ПАЗНАЮЦЬ НЕ ТОЛЬКІ НА СЛОВАХ, АЛЕ І НА СПРАВЕ: ВУЧАЦЦА ПРАСЦІ, ТКАЦЬ, ВЫШЫВАЦЬ.

У 1984 ГОДЗЕ ЯРАШЭВІЧ Л.І., А Ў 1985-М – МЕЛЬНІКАВА К.І., НАМЕСНІКІ ДЫРЭКТАРА ШКОЛЫ ПА ВЫХАВАЎЧАЙ І ВУЧЭБНАЙ РАБОЦЕ, ВЫЙШЛІ НА ЗАСЛУЖАНЫ АДПАЧЫНАК І ПАКІНУЛІ СВАЕ ПАСАДЫ, АДПРАЦАВАЎШЫ Ў ЯКАСЦІ АДМІНІСТРАТАРАЎ КАЛЯ ПАЎТАРА ДЗЕСЯТКА ГАДОЎ.

НА ЗМЕНУ ІМ ПРЫЙШЛІ ЧУЧВА Г.І. (1985Г.) І УСЦІНОВІЧ Г.В. (1987Г.), ЯКІЯ І Ў ПАЧАТКУ 21-ГА СТАГОДДЗЯ ПРАДУКТЫЎНА ПРАЦУЮЦЬ НА АДКАЗНЫХ ПАСАДАХ.

З 1984 ГОДА РАЗВЯРНУЛАСЯ ІНТЭНСІЎНАЕ БУДАЎНІЦТВА Ў КАЛГАСЕ “КАСТРЫЧНІК”, ШТО ПАЦЯГНУЛА РОСТ НАСЕЛЬНІЦТВА І НАПАЎНЯЛЬНАСЦЬ ШКОЛЫ. ЗА 18 ГАДОЎ (1984-2002ГГ.) КОЛЬКАСЦЬ ВУЧНЯЎ УЗРАСЛА З 156 ДА 412 ЧАЛАВЕК, Г.ЗН. АМАЛЬ У ТРЫ РАЗЫ. ЗА ГЭТЫ ЧАС ШКОЛА ПАПОЎНІЛАСЯ НОВЫМІ ПЕДАГОГАМІ, СЯРОД ІХ – ГУДКОВА В.Я., ГАЛІЦКАЯ І.І., ЦЯРЭНЦЬЕВА С.В., ЗІНЬКО В.В., ІАДКОЎСКІ Я.Ю., КАЖАНЕЎСКІ А.Я., БУЗЮК А.У., КОЎГАН А.Г., КРЭМКО С.А., НОВІК Н.Ч., ПІМЕНАВА Н.У., САЛАШЭНКА В.У., СУРКОНТ Р.Л., ШЫКЕЛЯ У.Я., МІХАЙЛОЎСКАЯ Г.К., ЗЕЛЯНКОЎСКАЯ М.М., САРОКА Н.Р., ПУЖУК В.І., ШЫКЕЛЯ А.К.

ПА РОЗНЫХ ПРЫЧЫНАХ СА ШКОЛЫ ВЫБЫЛА ГРУПА НАСТАЎНІКАЎ. НЯМА ЎЖО СЯРОД ЖЫВЫХ ВЕТЭРАНАЎ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ КАЛЬЦОВА У.М. І МЕЛЬНІКАВА М.Г. ПАКІНУЛІ ШКОЛУ КНЯЗЕЎ Б.А., КАПЛЯ В.М., ЛАШУК А.М., КАЛЮТА Н.Р., ФЛЁРАВА І.Р., МАРКЕВІЧ А.Г., САСІМОВІЧ А.А., СКРАБКО І.Ч., ЗАРЭЦКАЯ М.В., СТАЛЬМАКОВА А.К.

ДА 1983 ГОДА Ў ШКОЛЕ НЕ БЫЛО СПАРТЫЎНАЙ ЗАЛЫ. У ЗІМОВЫ ЧАС УРОКІ ФІЗІЧНАЙ КУЛЬТУРЫ ПРАВОДЗІЛІСЯ Ў КАЛІДОРАХ ШКОЛЫ.

У 1983 ГОДЗЕ БЫЎ ПАБУДАВАНЫ ФІЗКУЛЬТУРНА–АЗДАРАЎЛЕНЧЫ КАМПЛЕКС. У САСТАЎ КОМПЛЕКСУ ЎВАХОДЗІЦЬ ВЯЛІКАЯ СПАРТЫЎНАЯ ЗАЛА, ДЗЕ ПРЫ НЕСПРЫЯЛЬНЫМ НАДВОР’І МОГУЦЬ ЗАЙМАЦЦА АДНАЧАСОВА НЕКАЛЬКІ КЛАСАЎ.

ШКОЛА З ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 90-Х ГАДОЎ СТАЛА ПРАЦАВАЦЬ У ДЗВЕ ЗМЕНЫ. КАБ ВЫРАШЫЦЬ ГЭТУЮ ПРАБЛЕМУ БЫЛО РАСПАЧАТА БУДАЎНІЦТВА НОВАГА КРЫЛА ШКОЛЫ. ПАСАДЗЕЙНІЧАЎ БУДАЎНІЦТВУ САМ ПРЭМ’ЕР-МІНІСТР Г.НАВІЦКІ, ЯКІ НАВЕДАЎ СГКП “КАСТРЫЧНІК”. ЗНАЧНУЮ ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ Ў БУДАЎНІЦТВЕ АКАЗАЎ СГКП “КАСТРЫЧНІК”. І ВОСЬ 2 ВЕРАСНЯ 2002 ГОДА АДБЫЛОСЯ ЎРАЧЫСТАЕ АДКРЫЦЦЁ НОВАЙ ПРЫБУДОВЫ КВАСОЎСКАЙ СШ. НА АДКРЫЦЦІ ПРЫСУТНІЧАЛІ: СТАРШЫНЯ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА САЎЧАНКА У.Я., СТАРШЫНЯ СГКП “КАСТРЫЧНІК” КРЭМКО В.І., СТАРШЫНЯ АБЛАСНОГА КАМІТЭТА АДУКАЦЫІ ГАЎРОН І.А., СТАРШЫНЯ “ГРОДНАПРАМБУД” ВАГАБАЎ А.І., ДЫРЭКТАРЫ СУСЕДНІХ ШКОЛ, БАЦЬКІ.

СІМВАЛІЧНА, ШТО КІРАВАННЕ НОВАЙ ШКОЛАЙ ПРЫНЯЎ НОВЫ МАЛАДЫ ДЫРЭКТАР – КРЭМКО С.А. ЗА НЕВЯЛІКІ ЧАС ШКОЛА ЦАЛКАМ ЗМЯНІЛА СВАЁ АБЛІЧЧА. СУСТРАКАЮЦЬ ДЗЯЦЕЙ СВЕТЛЫЯ ЎТУЛЬНЫЯ КЛАСЫ, СУЧАСНАЯ СТАЛОЎКА, МАЙСТЭРНЯ, КАМП’ЮТЭРНЫ КЛАС.

САПРАЎДНЫМ СКАРБАМ ШКОЛЫ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ЯЕ ВЫПУСКНІКІ. ПРЫЕМНА, ШТО МНОГІЯ З ІХ ЗАСТАЮЦЦА Ў РОДНЫХ МЯСЦІНАХ, ПРАЦУЮЦЬ У СГКП, І ЗАРАЗ ІХ ДЗЕЦІ З’ЯЎЛЯЮЦЦА ВУЧНЯМІ НАШАЙ ШКОЛЫ.

МНОГІЯ З ВЫПУСКНІКОЎ НЕ РАЗВІТАЛІСЯ СА ШКОЛАЙ, ВЫБРАЛІ САБЕ НАСТАЎНІЦКУЮ СЦЕЖКУ.

У РОДНАЙ ШКОЛЕ ПРАЦУЮЦЬ: ДЗЮРДЗЬ К.І., ШОТА Г.З., ПІМЕНАВА Н.У., СКВАРКО І.М., ЗЕЛЯНКОЎСКАЯ М.М., ЦЫБУЛЬСКАЯ Н.Ч., СУРАВЕЦ І.М., ІМПЯРОВІЧ Г.С., ШОТА М.І. З’ЯВІЛІСЯ НАВАТ НАСТАЎНІЦКІЯ ДЫНАСТЫІ: ШОТА І СКВАРКО.

КВАСОЎСКАЯ СШ СЁННЯ МОЖА ГАНАРЫЦЦА СВАІМІ ВЫПУСКНІКАМІ, ТАКІМІ ЯК ПРАФЕСАР ГРОДЗЕНСКАГА МЕДЫЦЫНСКАГА УНІВЕРСІТЭТА

А. БІРКУС, КАВАЛЕР ОРДЭНАЎ ЛЕНІНА І “ЗНАК ПАШАНЫ” ДАЯРКА Я.ШКУТА.

У 2015 ГОДДЗЕ ШКОЛА АДЗНАЧЫЛА ЮБІЛЕЙ - 90 ГАДОЎ З ДНЯ ІСНАВАННЯ. 90 ГОД – ВАЖНАЯ ДАТА. АЛЕ ДЛЯ ШКОЛЫ, ЯКАЯ КОЖНЫ ДЗЕНЬ СУСТРАКАЕ МОЛАДЗЬ, ГЭТА НЕ ЎЗРОСТ. ЯШЧЭ МНОГІЯ ГАДЫ БУДЗЕ ГУЧАЦЬ У ГЭТЫХ СЦЕНАХ ДЗІЦЯЧЫ СМЕХ І КЛІКАЦЬ НА ЎРОК ЗАЛІВІСТЫ ШКОЛЬНЫ ЗВАНОК.

ГІСТОРЫЯ ШКОЛЫ НЕ ЗАКОНЧАНА. І НАПІША ЯЕ НОВАЕ ПАКАЛЕННЕ…

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.